Карыстальніца Threads звярнула ўвагу на афішу да Дня беларускага пісьменства, якая вісіць у мінскім ЦУМе. У назве горада Касцюковічы дапусцілі арфаграфічную памылку.
Карыстальніца Threads volha.blazhevich апублікавала фота афішы да Дня беларускага пісьменства, якая вісіць у ЦУМе. На ёй горад Касцюковічы, дзе сёлета праходзіць свята, напісаны як «Косцюковічы».
У каментарыях памылку хутка заўважылі і іншыя карыстальнікі. Некаторыя іранічна адзначылі, што для афішы, прысвечанай беларускаму пісьменству, такая памылка выглядае асабліва сімвалічна.
«Сейчас еще и ЦУМ про автоперевод напишет, aka “Коммунарка”», – напісала taniamarkuss.
«Калі карыстаешся дзвюма дзяржаўнымі мовамі адначасова», – напісаў ambulannce.
«Дзве дзяржаўныя мовы – гэта нармальна, казалі яны. Можам адначасна дзве ведаць добра, казалі яны», – напісала tatyanagarbar.
«Іранічна», – напісала aliena_bielaruska.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















