Музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі на днях апублікаваў незацверджаны эскіз 50-рублёвай банкноты 1992 года. На ёй планавалася размясціць партрэт паэта Максіма Багдановіча.
Эскізны праект музей грошай паказаў на сваёй старонцы ў Facebook. На купюры можна ўбачыць партрэт Багдановіча і элементы афармлення банкноты.

Незацверджаны эскізны праект банкноты 1992 года з выявай Максіма Багдановіча. Фота: музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі.

Незацверджаны эскізны праект банкноты 1992 года з выявай Максіма Багдановіча. Фота: музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі.
У каментарыях карыстальнікі звярнулі ўвагу на тое, што намаляваны чалавек мала падобны да паэта.
«У мастацкім плане выглядае не вельмі. Але як ідэя для ўвасаблення на беларускіх грошах – постаць Максіма Багдановіча вартая таго», – напісаў Ігар.
«Трошкі Максім Багдановіч тут не падобны на сябе, а так вельмі цікавы праект», – лічыць Мікалай.
21 мая CityDog.io расказваў пра гісторыю мінчанкі, якая паскардзілася на брудны помнік Максіму Багдановічу праз партал 115.бел. Тады яе заяўку некалькі дзён перасылалі паміж рознымі службамі. А ўжо 23 мая помнік усё ж памылі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















