Новае худзі. Фота: Markformelle.by.

Mark Formelle выпусціў калекцыю са знакавымі будынкамі і мясцінамі Беларусі

Новае худзі. Фота: Markformelle.by.

Беларускі брэнд Mark Formelle у канцы жніўня выпусціў новую капсульную калекцыю з прынтамі, прысвечанымі вядомым мясцінам і архітэктурным аб’ектам Беларусі.

мы здесь

«Мы выпусцілі капсулу са знакавымі аб’ектамі беларускай архітэктуры. Да такіх калекцый мы заўсёды ставімся з асаблівым трапятаннем і любоўю. Спадзяёмся, што яна вам таксама спадабаецца», – напісаў брэнд у сваім інстаграме.

Сярод мадэляў – цёмна-сіняе худзі з прынтам Брэсцкага чыгуначнага вакзала. На іншай мадэлі выяўлены Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. Таксама ў калекцыі ёсць бардовае худзі з Гродзенскім драматычным тэатрам і чорнае – з Мірскім замкам.

Яшчэ адна мадэль прысвечана Буйніцкаму полю пад Магілёвам: на блакітным світары размясцілі адпаведны малюнак. Ёсць і чорны світар з выявай «Варот Мінска».

Усе мадэлі даступныя на сайце брэнда і ў фірмовых крамах. Звычайны світар каштуе 49,99 руб., а худзі з капюшонам – 55,79 руб. са скідкай.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter