Фота: Maddy, Unsplash.com.

Беларускі фатограф зрабіў паштоўкі са сваімі здымкамі. Паглядзіце, як стыльна атрымалася

Фота: Maddy, Unsplash.com.

Фатограф Максім Торап паказаў у Threads макеты паштовак, для стварэння якіх выкарыстаў уласныя здымкі беларускіх гарадоў, – і вось што ў яго атрымалася.

мы здесь

На паштоўкі фатографа трапілі Брэст, Гродна, Друя, Відзы і Жалудок.

Паштоўка фатографа Максіма Торапа з Брэстам. Паштоўка фатографа Максіма Торапа з Гродна.
Паштоўка фатографа Максіма Торапа, Візды.
Паштоўка фатографа Максіма Торапа, Друя. Паштоўка фатографа Максіма Торапа, Жалудок.

Фота: @privet_eto_maks, Threads.com.

Максім таксама пацікавіўся ў каментатараў, ці набылі б яны такія паштоўкі на памяць або ў падарунак. Некаторыя адзначылі, што ідэя ім вельмі спадабалася. Іншыя заўважылі, што назву гарадоў прачытаць даволі складана, і параілі скарыстацца беларускай лацінкай.

«Арыгінальна. Некаторыя паштоўкі глядзяцца цікава, некаторыя ўспрымаюцца не вельмі», – выказаўся ihar_baranouski.

«Файна! Толькі, напэўна, лепш выкарыстоўваць лацінку беларускую, а не такую транслітарацыю», – лічыць serhen2006.

«Толькі не спыняйцеся, гэта вельмі прыгожа», – просіць ddzzatser.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter