Нацыянальны мастацкі музей. Фота: Museums.by.

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі зладзіць перформанс з «кансервацыяй паветра». Вось у чым сэнс

Нацыянальны мастацкі музей. Фота: Museums.by.

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі запрасіў наведвальнікаў на апошні дзень працы экспазіцыі ў галоўным корпусе перад рэканструкцыяй. 10 жніўня госці змогуць не толькі развітацца з заламі ў іх цяперашнім выглядзе, але і паўдзельнічаць у незвычайным перформансе – «кансервацыі паветра».

мы здесь

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі паведаміў, што 10 жніўня стане апошнім днём працы выставачных залаў у галоўным корпусе перад пачаткам рэканструкцыі. У гэты дзень наведаць экспазіцыю можна будзе па спецыяльным памятным білеце. Для дарослых ён будзе каштаваць 10 руб., для навучэнцаў і студэнтаў – 5 руб.

У музеі адзначылі, што гэта апошняя магчымасць убачыць залы рускага мастацтва ў іх цяперашнім выглядзе да будучых пераўтварэнняў.

Таксама а 12-й адбудзецца зборная экскурсія па рускай калекцыі. Яе правядзе адна з найстарэйшых супрацоўніц музея Алена Шапашнікава. Для ўдзелу неабходна загадзя зарэгістравацца.

«Адмысловым завяршэннем дня стане перформанс “Кансервацыя паветра галоўнага корпуса”, у якім вы таксама зможаце прыняць удзел! Прыходзьце са слоікамі і захоўвайце паветра старога будынка на памяць», – заахвоцілі ў нацмузеі.

  • Калі: 17:00–17:20 перформанс «Кансервацыя паветра галоўнага корпуса», 4, зала рускага мастацтва; 
  • Дзе: Леніна, 20. 

Рэгістрацыя на зборную экскурсію.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter