Ілюстрацыйнае фота: ChatGPT.

«Навучуся як Купала, тады і пачну размаўляць». Беларусы расказалі, як загаварылі па-беларуску

Ілюстрацыйнае фота: ChatGPT.

Беларуска з нікам meusestu спытала ў Threads, як людзі палепшылі сваю размоўную беларускую, калі ў дзяцінстве не карысталіся мовай. Пост сабраў дзясяткі адказаў. У каментарыях беларусы падзяліліся ўласным досведам – ад штодзённай практыкі і музыкі да зносін з беларускамоўнымі сябрамі. CityDog.io дзеліцца падрабязнасцямі.

мы здесь

Карыстальніца meusestu апублікавала ў Threads пост з пытаннем: «Беларускамоўныя сябры! Як вы падцягнулі размоўную? (Пажадана тыя, у каго ў дзяцінстве мовы не было)».

У адказ дзясяткі людзей расказалі, што дапамагло менавіта ім.

Найчасцей у каментарыях раілі не чакаць, пакуль беларуская мова стане ідэальнай, а проста пачынаць гаварыць. Як адзначылі некалькі карыстальнікаў, памылкі робяць усе, таму саромецца іх не варта.

Шмат хто расказаў, што ў нейкі момант проста пачаў размаўляць па-беларуску ўсюды: дома, з бацькамі, сябрамі і знаёмымі. Спачатку памылак было шмат, але з часам іх станавілася ўсё менш.

Многія адзначылі, што вельмі дапамагае беларускамоўнае асяроддзе. Каментатары раілі знайсці сяброў, з якімі можна пастаянна размаўляць па-беларуску, або нават «сябра па перапісцы». Некаторыя таксама раілі як мага часцей думаць па-беларуску.

«Добра было б знайсці нейкага сябра, сяброўку беларускамоўную, якія цябе будуць выпраўляць у прыватнай размове, але не нацыгрэмара, якога ўсё прыводзіць да шаленства нават ад банальнага чаргавання “к” з “ц”. І памятай: самы дрэнны выраз пры вывучэнні мовы – гэта: “Вось навучуся чыста размаўляць як Янка Купала, тады і пачну”. Лупі як з душы ідзе», – напісаў Aleh Cimachaviec.

«Размаўляю з тэлефоннымі махлярамі па-беларуску», – падзяліўся Paul Gorbachev.

«Проста размаўляй. Паспрабуй перакласці на беларускую любімыя песні і напяваць іх. Мне гэта трошкі дапамагло», – раіць kolejium.

«Усё вельмі проста: адкрываеце рот і пачынаеце прайграваць гукі. Тых, хто вас папраўляе без вашага дазволу, адпраўляеце па адным пікантным адрасе. Складана не размаўляць па-беларуску, а складана спрабаваць не памыляцца і праз гэта саромецца. Але ж памыляюцца ўсе, таму трымайце гэта ў галаве – і ўсё атрымаецца. Поспехаў вам», – падбадзёрыў aleksander_lazowski89.

«Слухаць аўдыякнігі і глядзець фільмы на беларускай мове. І гаварыць простымі сказамі. Гартаць слоўнік тлумачальны. І пісаць у Нітачках па-беларуску», – пракаментавала katsiaryna_holzapfel_varazhun.

«Першыя крокі – ізаляцыя сябе ад усяго расійскамоўнага», – лічыць echarde.

«Шпарыць ды ўсё, хоць і на трасянцы. Галоўнае – не саромецца здавацца беларусам на людзях», – напісаў valer_bardun.

«Пачала размаўляць на роднай мове пакрокава. Па 5–7 хвілінак. Цяпер магу ўжо і гадзінку. Змяніла налады на беларускія паўсюль у прыладах, слухаю на мове праграмы, падкасты, аўдыякнігі. Зараз сын расце беларускамоўным і дапамагае падтрымліваць гэтую прагу да беларускасці», – падзялілась marina.zelenaja.

«Запісвала гс, памірала ад сораму праз “эм”, “ну-у-у”, “э-э-э”, “карацей”, “ну як гэта сказаць” і жудасную трасянку. Чытала ўслых артыкулы, знаёмілася з новымі людзьмі, якія ніколі не чулі мяне на іншай мове. Пазнаёмілася з цяперашнім сябрам і правяла цалкам цэлы дзень беларускамоўнай. Закахалася, і там чалавек быў з абмежаваным анлайнам, спачатку кожныя тры словы глядзела ў слоўнік, а потым забіла», – напісала ujauska.

«Проста размаўляць. Будуць тыя абрэбалы, хто будзе казаць, што так нельга ці такога слова няма, але гэта тыя, хто з мовай сустракаўся ў школе на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Таму проста размаўляйце, і з часам яно прыйдзе ў норму», – лічыць m.ivanovsky.

«Я б сказала: размаўляць з усімі, з кім магчыма, паралельна заглядваючы ў актуальныя слоўнікі і падручнікі. Бо можна вельмі доўга шукаць тых, хто ідэальна валодае, размаўляе на чысцюткай беларускай. Таму размаўляць з усімі і трымаць у галаве, што людзі могуць памыляцца, таму карыстацца слоўнікамі і падручнікамі», – напісала adarka_zhabka.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter