Святлана Курс. Фота: @kanaplev_leidik, Instagram.com.

Грошы на пахаванне ў Беларусі і развітанне з пісьменніцай Святланай Курс сабралі менш чым за суткі

Святлана Курс. Фота: @kanaplev_leidik, Instagram.com.

Беларусы менш чым за суткі сабралі неабходную суму на арганізацыю развітання з пісьменніцай Святланай Курс і рэпатрыяцыю яе цела ў Беларусь. Замест запланаваных 6000€ да абеду 23 ліпеня ўдалося сабраць амаль 7000€.

мы здесь

Беларуская пісьменніца Святлана Курс памерла 20 ліпеня ў Варшаве. Увечары 22 ліпеня беларускі фонд адкрыў збор сродкаў на арганізацыю развітання і перавозку цела на радзіму.

Менш чым за суткі ўдалося сабраць нават больш за запланаваную суму. Усяго неабходна было сабраць 6000€. З іх:

  • 2000€ – арганізацыя публічнай цырымоніі развітання са Святланай у Варшаве;
  • 2200€ – рэпатрыяцыя цела з Польшчы ў Беларусь;
  • 800€ – афармленне неабходных дакументаў і консульскіх дазволаў;
  • 1000€ – арганізацыя пахавання ў Беларусі. 

Святлане Курс было 54 гады. У мінулым годзе ў яе дыягнаставалі рак яечнікаў на позняй стадыі. Тады яна папрасіла аб дапамозе, і беларускі фонд адкрыў збор сродкаў на лячэнне. Неабходныя 10 000€ удалося сабраць усяго за адну ноч.

Хто такая Святлана Курс?

Святлана Курс (Ева Вежнавец) нарадзілася ў 1972 годзе ў Загаллі Мінскай вобласці. Вучылася на філфаку БДУ. Працавала ў незалежных беларускіх медыя. У першым нумары часопіса Arche у 1998 годзе было апублікавана яе першае апавяданне «Мы два Хохлікі».

Сусветную вядомасць Святлане прынесла аповесць «Па што ідзеш, воўча?» (2020): «балотная казка», чыя галоўная гераіня, алкагалічка сярэдніх гадоў, займалася чужымі людзьмі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе і неахвотна едзе на пахаванне сваёй бабулі-варажбіткі ў беларускую глуш. Тут ёй наканавана выправіць старыя грахі, пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Кніга перакладзена на нямецкую мову і трапіла ў шорт-ліст Міжнароднай літаратурнай прэміі 2023 года за сучасную замежную прозу.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Варшава #Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter