Яшчэ ў пачатку лета мы пісалі пра беларускага музыку Мікіту Арлова @applpckr ды спявачку беларуска-татарскага паходжання Айлар Татарэнка @mnogolun: тады анансавалі жудасна вясёлую песню пра жудасна сумную штуку – пазбягаючы тып прыхільнасці. І вось нарэшце трэк можна паслухаць цалкам!
Песню «Ci ŭ bok?» напісалі спецыяльна для конкурсу «ВЫКЛІК» – і ў выніку менавіта гэты трэк стаў пераможцам: Айлар Татарэнка ў якасці прыза атрымала паездку на Burning Man у MARA Camp.
Цяпер спявачка рыхтуецца да паездкі, ну а слухачы нарэшце могуць паслухаць той самы трэк: на днях ён стаў цалкам даступны анлайн.
Акрамя таго, беларусы ў Варшаве маюць магчымасць паслухаць музык ужывую: 23 жніўня ў 19:00 яны даюць канцэрт у клубе SPATiF. Усе падрабязнасці – тут.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















